24 верасня бібліятэкары Ашмянскай раённай бібліятэкі правялі выязное мерапрыемства для навучэнцаў 9 “В” класа СШ №1 імя М. М. Гружэўскага г. Ашмяны. Хлопцаў і дзяўчат чакаў займальны размова-прэзентацыя “Чытанне новага пакалення”, дзе бібліятэкары пазнаёмілі школьнікаў з падборкай сучасных і самых цікавых кніжных навінак. Нашы спецыялісты паказалі, што чытанне можа быць актуальным, захапляльным і натхняльным, а кнігі — сапраўднымі сябрамі, якія дапамагаюць лепш разумець свет і саміх сябе.







