22 верасня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы прайшоў урок інфармацыйнай культуры “Кніга і інтэрнэт: супернікі ці саюзнікі?” Мэтай сустрэчы было паказаць, што кніга і лічбавыя тэхналогіі не супрацьстаяць адна адной, а могуць стаць сапраўднай камандай у пошуку ведаў. Падчас жывої дыскусіі хлопцы і дзяўчаты спрачаліся, прыводзілі аргументы і знаходзілі пункты судакранання двух светаў. Тэматычны відэаролік дапамог паглядзець на праблему пад новым вуглом, а бібліятэкар пазнаёміў удзельнікаў з новымі творамі сучаснай моладзевай літаратуры. Вынік быў адназначны: кніга і інтэрнэт — саюзнікі! Кніга дорыць глыбіню і канцэнтрацыю, інтэрнэт — хуткасць і даступнасць. Урок даказаў: у сучасным свеце важна ўмець карыстацца абодвума інструментамі, бо менавіта яны дапамагаюць нам быць адукаванымі і паспяховымі!






