Чароўны свет кнігі

        21 верасня Ашмянская раённая бібліятэка стала ўдзельніцай свята “Яблычны фэст” у аграгарадку  Навасёлкі . Для юных гасцей бібліятэкары падрыхтавалі яскравую інтэрактыўную бібліяпляцоўку «Чароўны свет кнігі». Тут дзеці з задавальненнем гулялі, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў віктарынах і знаёміліся з самымі маляўнічымі і цікавымі выданнямі з фонду бібліятэкі. Свята падарыла дзецям мора радасці, усмешак і натхнення, а кнігі сталі сапраўднымі героямі гэтага дня!