23 верасня супрацоўнікі Ашмянскай раённай бібліятэкі наведалі 8 “А” клас СШ №1 імя М. М. Гружэўскага г. Ашмяны з гутаркай-прэзентацыяй “Чытанне новага пакалення”. Галоўная мэта сустрэчы — пазнаёміць падлеткаў з сучаснай літаратурай, якая блізкая і цікавая менавіта маладому пакаленню, а таксама заматываваць школьнікаў да чытання. Дзеці даведаліся пра новыя кнігі, якія дапамагаюць не толькі развіваць уяўленне, але і фарміраваць кругагляд, шукаць адказы на важныя пытанні і адкрываць новыя гарызонты. Такія сустрэчы паказваюць, што чытанне застаецца актуальным і модным заняткам, а кніга — надзейным сябрам на шляху сталення.






