10 верасня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы прайшоў літаратурны прагляд «Непрачытаны Купрын», прымеркаваны да 155-годдзя з дня нараджэння пісьменніка. Чытачы адкрылі для сябе мала вядомыя грані творчасці класіка: фельетоны, нарысы і апавяданні, якія рэдка ўваходзяць у школьную праграму.







