Прыходзь на Бібліяноч

       10 верасня бібліятэкары Ашмянскай раённай бібліятэкі выйшлі на вуліцы роднага горада з яскравай піар-акцыяй «Прыходзь на Бібліяноч». Жыхары горада атрымалі запрашэнні на галоўную культурную падзею верасня — Бібліяноч «Беларуская скарбонка», якая абяцае быць насычанай, захапляльнай і незабыўнай!  Гульні, творчыя пляцоўкі, сустрэчы з кнігай і культурай — усё гэта чакае вас 12 верасня.