Правы для ўсіх і кожнага

       9 верасня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы прайшла гутарка «Правы для ўсіх і кожнага» з навучэнцамі УА «Ашмянскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж». У дыялогу з моладдзю прынялі ўдзел: загадчык юрыдычнай кансультацыі Ашмянскага раёна С. В. Аленская; інспектар ІДН Ашмянскага РАУС А. А. Галко. Падлеткі даведаліся пра  заканадаўства, якое датычыцца адказнасці непаўналетніх і іх бацькоў, аб абароне правоў моладзі, а таксама пра новыя правілы карыстання сродкамі персанальнай мабільнасці. Завяршэннем сустрэчы стаў агляд кніжнай выставы «Правы моладзі: будучыня ў нашых руках», дзе былі прадстаўлены матэрыялы пра правы і магчымасці маладых грамадзян Беларусі, іх адукацыю, здароўе і перспектывы на рынку працы.