12 сакавіка ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Граўжышкі” бібліятэкар правяла гутарку ля кніжнай выкладкі “Хатынь — як памяць пра вайну”, прысвечанай 80-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. На кніжнай выкладцы былі прадстаўлены кнігі і матэрыялы, якія распавядаюць аб трагедыі Хатыні і яе значэнні ў гісторыі нашай краіны. Бібліятэкар падзялілася важнай інфармацыяй аб падзеях таго часу, падкрэсліўшы неабходнасць захавання памяці аб ахвярах вайны і павагі да подзвігу народа. Мерапрыемства спрыяла выхаванню патрыятызму і ўсведамленню гістарычнай адказнасці.
