11 сакавіка работнікі філіяла “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” арганізавалі для выхаванцаў старэйшай групы Гальшанскага дзіцячага сада паэтычны занятак “Прыйшла вясна!”. У ходзе займальнай гутаркі бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з вершамі вядомых паэтаў, такіх як Я.Купала, Я.Колас, А.Барто і А.Зэкаў, якія ўсхваляюць вясну і яе цуды. Малыя з вялікім задавальненнем прачыталі на памяць вядомыя ім вершы на вясновую тэму, дзелячыся сваімі ўражаннямі і эмоцыямі.







