13 сакавіка ў Ашмянскай раённай бібліятэцы адбылася маладзёжная дыялогавая пляцоўка “Закон, па якім мы жывём”, прымеркаваная да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У дыялогавай пляцоўцы прымалі ўдзел студэнты Ашмянскага аграрнага каледжа, якія мелі магчымасць пагутарыць з вядучымі спецыялістамі ў галіне права і маладзёжнага руху: намеснікам старшыні камісіі па справах непаўналетніх Ашмянскага РВК Валянцінай Яўташук, сакратаром пярвічнай арганізацыі БРСМ Кацярынай Харэвіч, начальнікам інспекцыі па справах непаўналетніх Ашмянскага РАУС Вадзімам Клімам, натарыусам натарыяльнай канторы Ашмянскага раёна Гродзенскай натарыяльнай акругі Таццянай Лаўцэль. Кожны з іх падзяліўся сваім вопытам і ведамі пра важнасць захавання законаў і правоў грамадзян, якія ім гарантуе Канстытуцыя Беларусі. У рамках мерапрыемства бібліёграф Ашмянскай раённай бібліятэкі Валерыя Гінтоўт правяла агляд тэматычнай выставы “Тэрыторыя права”, прадставіўшы літаратуру, якая асвятляе асноўныя правы і абавязкі грамадзян, а таксама актуальныя пытанні правапарадку і праваабарончай дзейнасці. Дыялогавая пляцоўка “Закон, па якім мы жывём” стала выдатнай магчымасцю для моладзі даведацца больш пра свае правы і абавязкі, а таксама спрыяла фарміраванню правасвядомасці сярод студэнтаў.








