Навумаў Іван Цімафеевіч (1926 – 2011). Ветэран Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровы грамадзянін г.Ашмяны.  Нарадзіўся  26.04.1926 г. у сяле Новаэканамічнае    Краснадарскага   раёна  Данецкай  вобласці.  У   1941 г. перад  самым  пачаткам Вялікай Айчыннай вайны скончыў сямігадовую школу. У 1943 г. пайшоў  на  фронт, быў камандзірам  кулямётнага     разліку.   Баявое  хрышчэнне  атрымаў пад  Харкавам. Прымаў удзел у баях пад Кёнігсбергам, Літве, Латвіі, Польшчы, Германіі. Штурмаваў Рэйхстаг. Быў двойчы паранены, кантужаны. Пасля Перамогі звязаў сваё жыццё з арміяй. У 1945 – 1949 гг. вучыўся ў Праскураўскім танкавым вучылішчы. Служыў у гарнізонах Украіны, Беларусі, Латвіі, Каўказа, Дальняга Усходу.
        З 1967 г. праходзіў службу ў Ашмянскім райваенкамаце. Звольніўся ў запас у 1977 г., але працягваў працаваць да 2001 г.
       За баявыя заслугі ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалём “За баявыя заслугі”, “За адвагу”. Звесткі пра ветэрана занесены ў Кнігу славы Гродзенскай вобласці. Прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны” (2006).  Памёр 1.06.2011 г.

Крыніцы інфармацыі:

  1. Долготович, Б. Д. Наумов Иван Тимофеевич / Б. Д. Долготович // Почетные граждане белорусских городов : библиографический справочник. — Минск: Беларусь, 2008. — С.231.
  2. Красковский, В. Почёт за бой, почёт за труд / Валентин Красковский // Гродзенская праўда. – 2006. – 7 кастр.. – C.2
  3. Навумаў Іван Цімафеевіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2016 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С.23-24.
  4. Навумаў Іван Цімафеевіч // Памяць:  гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 389.
  5. О присвоении звания “Почётный гражданин города Ошмяны” // Ашмянскi веснiк. – 2006. – 4 кастр.. – C.2.
  6. Прилуцкая, О. Победа — одна на всех / Ольга Прилуцкая // Ашмянскi веснiк. – 2009. – 2 ліп. – C.3.
  7. Санюк, А. Уроки патриотизма Ивана Наумова / А.Санюк ; фото // Ашмянскi веснiк. – 2006. – 14 кастр.. – C.5.

Нацэўскі Георгій Канстанцінавіч (1931–2003), нарадзіўся 25.08.1931 г. у г.Днепрадзяржынск Днепрапятроўскай вобласці. Заслужаны настаўнік Беларусі (1973), педагог. Закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава (1955). Працаваў выкладчыкам у Ашмянскім сельскагаспадарчым тэхнікуме (1955–1991). Жыў у Ашмянах. Узнагароджаны медалямі, знакам “За выдатныя поспехі ў сярэдняй спецыяльнай адукацыі” (1989).

Крыніцы інфармацыі:

1. Нацэўскі Георгій Канстанцінавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2021 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2018. – С. 31.
2. Нацэўскі Георгій Канстанцінавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 562-563. (Вызначыліся працай. Заслужаны настаўнік).


Нікадон Мар’ян (1936), нарадзіўся 27.08.1936 г. у в.Агароднікі Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Польскі паэт. Паходзіў з сялянскай сям’і, якая ў 1946 г. пераехала ў Польшчу. Жылі ў Коршах, пазней у Барчэве Ольштынскага ваяводства. У 1953г. спыніў вучобу ў Ольштынскім педагагічным ліцэі з-за матэ-рыяльных цяжкасцей. Працаваў у павятовай бібліятэцы ў Барчэве. У 1957 – 1959 гг. служыў у войску і супрацоўнічаў з тыднёвікам “Жолнеж польскі”. З 1959 г. працаваў у адміні-страцыі турмы ў Барчэве. У 1963 г. завочна закончыў сярэднюю школу, пазней завочна тэхнікум у Варшаве. Дэбютаваў як паэт у 1953 г. Выдаў зборнік вершаў “Дзень наступны” (Ольштын, 1961).

Крыніцы інфармацыі:

1. Нікадон Мар’ян // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2021 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2018. – С. 32.
2. Нікадон Мар’ян Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 571. (Нарадзіліся на Ашмяншчыне).


Нікалаеў Юрый Іванавіч (1934–2013), нарадзіўся 14.09.1934 г. Журналіст, рэдактар газеты “Ашмянскі веснік”, Заслужаны работник культуры БССР (1989), Заслужаны журналіст Беларусі (2009), Ганаровы грамадзянін г.Ашмяны (2009). Месца нараджэння – г.Кранштат Ленінградскай вобласці. У гады Вялікай Айчыннай вайны страціў бацькоў і малодшага брата. Выхоўваўся ў дзіцячым доме імя Заслонава Шаркаўшчынскага раёна, дзе скончыў сярэднюю школу. У 1960 г. закончыў БДУ, аддзяленне журналістыкі.
     З верасня таго ж года працаваў у раённых газетах Гродзеншчыны: у радунскай – літсупрацоўнікам, у скідзельскай – адказным сакратаром, у ваўкавыскай – загадчыкам сельгасаддзела, у лідскай – намеснікам рэдактара. Са студзеня 1969 г. па студзень 2005 г. – рэдактар ашмянскай раённай газеты.
Узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны”, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. За цыкл матэрыялаў аб станаўленні мясцовага друку на заходніх тэрыторыях рэспублікі пасля ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі прысуджана званне лаўрэата прэміі Беларускага саюза журналістаў у рэспубліканскім творчым конкурсе “Залатое пяро”. Аўтар кнігі “На хвалі часу, у плыні жыцця” (2009).
      Да апошніх дзён працаваў журналістам ашмянскай раённай газеты. Памёр 3.11.2013 г.

Крыніцы інфармацыі:

1. Волынец, Н. Тех дней не забуду / Наталия Волынец ; фото // Гродзенская праўда. — 2010. — 8 мая. — С. 11.
2. Нікалаеў Юрый Іванавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2019 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2018. – С. 25 – 26.
3. Нікалаеў Юрый Іванавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 564. (Вызначыліся працай. Заслужаны работнік культуры).
4. Николаев Юрий Иванович: краткие биографические сведения // Почетные граждане. – Режим доступа http: //oshmiany.gov.by/ru/pochetn…
5. Николаев, Ю.Богуш, А. В. Редакторские университеты / Юрий Николаев; А.В.Богуш, В.П.Омелько // Призвание быть журналистом. — . — С.134-138.


Нядзвецкі Бернат Станіслававіч (1932–2009), нарадзіўся 15.05.1932 г. у в.Будзёнаўка Ашмянскага раёна. Ардэнаносец, перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці. Працаваў трактарыстам у калгасе “Ясная Паляна” да 1992 г. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1977), медалём “За працоўную адзнаку” (1966), граматай Вярхоўнага Савета БССР. Удзельнік ВДНГ СССР.

Крыніцы інфармацыі:

1. Нядзвецкі Бернат Станіслававіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 24.
2. Нядзвецкі Бернат Станіслававіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 555. (Вызначыліся працай. Ардэнаносцы).