Пажарыцкі Міхаіл Багданавіч, 02.04.1970 г. у г. Ашмяны. Бібліятэказнавец, асветнік, літаратуразнавец, публіцыст. Скончыў СШ № 3 г.Ашмяны (1987), філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура” (1993), аспірантуру пры кафедры беларускай культуры дадзенага ўніверсітэта (1997). Пасля заканчэння І курса філфака ГрДУ імя Я.Купалы служыў у савецкай арміі (1988-1989). Падрыхтаваў да абароны дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата педагагічных навук па тэме «Педагогический потенциал библиотековедческих идей Е. И. Хлебцевича».
Пасля заканчэння ГрДУ імя Я. Купалы застаўся працаваць ва ўніверсітэце (лабарант І катэгорыі, выкладчык, старшы выкладчык кафедры беларускай культуры). З 2007 г. – у Навуковай бібліятэцы ГрДУ імя Я. Купалы (бібліятэкар, з 2017 г. – загадчык абанемента юрыдычнай літаратуры). Член Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі (з 2007).
Аўтар кнігі «Научно-педагогический дискурс белорусоведческого наследия Е. И. Хлебцевича (к 140-летию со дня рождения библиотековеда)» (Мінск, 2024) і звыш 60 навуковых і навукова-метадычных артыкулаў па бібліятэказнаўству, літаратуразнаўству, гісторыі айчыннай культуры і бібліятэчнай справы. Выступае ў друку і як публіцыст. Першыя спробы пяра былі здзейснены ў 1987 на старонках ашмянскай раённай газеты «Красное знамя» (з 1991 “Ашмянскі веснік”). Друкуецца на беларускай і рускай мовах.
Крыніцы інфармацыі:
- Пожарицкий, М. Б. Научно-педагогический дискурс белорусоведческого наследия Е. И. Хлебцевича (к 140-летию со дня рождения библиотековеда) / М. Б. Пожарицкий ; под науч. ред. Е. Ю. Козленко. – Минск: БГУКИ, 2024. – 47 с.
- Научная Библиотека ГрГУ – Режим доступа: https://ok.ru/s.lib.yksug/statuses/131076738424991
- https://vk.com/wall-115057906_7808
- https://ok.ru/s.lib.yksug/statuses/131076738424991
Парфеновіч Феня Васільеўна (1920–2016), нарадзілася 15.09.1920 г. у в.Ясень Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны, удзельніца партызанскага руху ў Беларусі. Разведчыца партызанскага атрада асобага прызначэння «Храбрецы», які дзейнічаў на тэрыторыі Магілёўскай і Пінскай абласцей Беларусі. Удзельніца аперацыі па знішчэнню эшалона з хімічнай зброяй, які накіроўваўся ў раён баёў Курскай бітвы. Немцы збіраліся ўпершыню прымяніць гэты від знішчэння. У выніку падрыву эшалона былі здабыты балоны з хімікатамі і адпраўлены ў Маскву. За баявыя заслугі ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалём “Партызану Вялікай Айчыннай вайны за доблесць і мужнасць 1-й ступені”, юбілейнымі медалямі. Працавала бухгалтарам. З пачатку 90-х гадоў жыла ў Ашмянах. Памерла 5.03.2016 г.
Крыніцы інфармацыі:
Парфеновіч Феня Васільеўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2020 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2019. – С. 31.
Пархімовіч Сямён Пятровіч (1912–1998), нарадзіўся 25.03.1912 г. у в.Валасач Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. Заслужаны настаўнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі Беларусі (1970), ардэнаносец. Закончыў Мінскі педагагічны тэхнікум (1931), Горкаўскі сельскагаспадарчы інстытут (1935). Працаваў аграномам МТС у г.п.Рудзенск Мінскай вобласці. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: кіраўнік падпольнай групы, партызан, сакратар Глыбоцкага падпольнага камітэта КПБ. З 1944 г. у Глыбоцкім райкаме КПБ, 1-ы сакратар Полацкага абкама КПБ. З 1955 г. у Ашмянах. У 1956–1972 гг. дырэктар Ашмянскага ПТВ № 192. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі, “Знак Пашаны”, медалём “Партызану Айчыннай вайны” І ступені, граматай Вярхоўнага Савета БССР (1978), іншымі ўзнагародамі.
Крыніцы інфармацыі:
- Командный состав партизанских формирований, действующих на территории Белоруссии в период Великой Отечественной войны: алфавитный указатель. – Режим доступа: http://kdkv.narod.ru/Partizan43/PartS-15p.htm
- Пархімовіч Сямён Пятровіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2022 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2021. – С. 15.
- Пархімовіч Сямён Пятровіч: Вызначыліся працай. Заслужаны настаўнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі // Памяць: / гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 563-564.
Піваварчук Марыя Аляксандраўна (1929 – 1995) Культурна-грамадскі дзеяч, бібліятэкар, Заслужаны работнік культуры БССР. Нарадзілася 24.11.1929 г. у в.Забалоцце Клешчальскага раёна Брэсцкай вобласці (па адміністрацыйнаму дзяленню 1939 г., цяпер – тэрыторыя Польшчы), у сям’і селяніна. У 1939 г. скончыла тры класы польскай школы. У 1941 г. – чацвёрты клас рускай школы. У час нямецкай акупацыі не вучылася. У 1946 г. пераехала ў БССР у в.Гальшаны Маладзечанскай вобласці Ашмянскага раёна. У 1955 г. закончыла Мінскі бібліятэчны тэхнікум імя Пушкіна, а ў 1961 г. бібліятэчны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя Горкага (завочна).
З 1948 г. па 1990 г. працавала загадчыцай Гальшанскай сельскай бібліятэкі. Актыўная арганізатарская дзейнасць М.А.Піваварчук не абмяжоўвалася бібліятэкай. Свае арганізатарскія здольнасці яна праявіла і ў рабоце клуба, сельсавета як агітатар і арганізатар моладзі.
За выдатную арганізацыю культурна-асветніцкай дзейнасці сярод насельніцтва і добрасумленную працу ва ўстановах культуры Марыя Аляксандраўна ўзнагароджвалася Ганаровымі граматамі райвыканкама, аблвыканкама, абласнога ўпраўлення культуры, Міністэрства культуры БССР. 17 мая 1957 г. М.А.Піваварчук прыняла ўдзел у Рэспубліканскай нарадзе работнікаў культуры. У 1960 г. Гальшанскай бібліятэцы прысвоена званне “Лепшая сельская бібліятэка рэспублікі”. За выдатную працу, высокія паказчыкі і заслугі ў развіцці культуры была ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства культуры СССР, медалямі «За трудовое отличие» и «За доблестный труд».
За самаадданую працу, за заслугі ў развіцці культуры і народнай творчасці загадам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 15.02.1972 г. Марыі Аляксандраўне Піваварчук прысваена Ганаровае званне “Заслужаны работнік культуры БССР”. Памерла 15.03.1995 г.
Крыніцы інфармацыі:
- Вызначыліся працай : заслужаны работнік культуры. Піваварчук Марыя Аляксандраўна // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 564.
- Говор, И. Идут читатели : [о работе Гольшанской сельской библиотеки во главе с М. Пивоварчук] / И. Говор // Гродненская правда. — 1978. — 23 марта.
- Кавальчук, І. Звенявую запрасілі ў бібліятэку: [аб рабоце бібліятэкара в. Гальшаны Піваварчук М.] // Чырвоная змена. — 1957. — 3 студзеня.
- Ковальчук, И. Если любиш дело : [о работе зав. Гольшанской сельской библиотеки М. Пивоварчук] / И. Ковальчук // Гродненская правда. — 1963. — 26 февраля.
- Коляда, М. Библиотека отличной работы : [о работе Гольшанской сельской библиотеки во главе с М. Пивоварчук] / М. Коляда // Красное знамя. — 1968. — 18 июля.
- Коляда, М. В В производственном участке «Чурки» : [о работе зав. Гольшанской сельской библиотекой М. Пивоварчук с животноводами]// Красное знамя. — 1970. — 10 декабря.
- Коляда, М. Полезная инициатива : [о зав. Гольшанской сельской библиотеки М. Пивоварчук] / М. Коляда // Гродненская правда. — 1970. — 18 декабря.
- Піваварчук Марыя Аляксандраўна (1929 – 1995) // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г.У. Палубінская.— Ашмяны, 2014. — С. 33.
- Пронько, С. Свет культуры над Гродненщиной : [о работе зав. Гольшанской сельской библиотеки М. Пивоварчук] / С Пронько // Гродненская правда. — 1970. — 24 февраля.
- Санько, К. Неспакойнае сэрца : [з вопыту работы бібліятэкара М. А. Піваварчук] // Літаратура і мастацтва. – 1962. – 23 сакавіка.
- Сергейчик, А. Гольшанский справочно-информационный центр / А. Сергейчик // Красное знамя. — 1972. — 8 января
- Трунина, И. Лучшая в районе : [о работе зав. Гольшанской сельской библиотеки М. Пивоварчук] / И. Трунина // Красное знамя. — 1973. — 20 ноября.
- Ушева, Е. Трудовая доблесть : [о библиотекаре Гольшанского филиала №12 М. А. Пивоварчук] // Библиотекарь. — 1977. — №4. — С. 52.






