Дарагастайскі Крыштаф Мікалай, нарадзіўся 02.03.1562 г. Дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ  ХVІ–пачатку  ХVІІ стст., паэт, пісьменнік, доктар медыцыны.. За ваенныя заслугі атрымаў тытул барона Свяшчэннай Рымскай імперыі. Валодаў Дарагастаямі на Валыні, Мураванай Ашмянкай у Віленскім ваяводстве (цяпер Ашмянскі р-н). Пасля заканчэння ратных спраў вярнуўся  ў маёнтак Мураваная Ашмянка. Тут напісаў  кнігу “Гіпіка, альбо Кніга пра коней”. Пазней у маёнтку Мураваная Ашмянка К.Дарагастайскі пабудаваў кальвінскі збор і пры ім залажыў друкарню  (каля 1615).  Памёр у 1615 г. Пахаваны на радзіме ў Мураванай Ашмянцы, але месца знаходжання склепа з магілай невядома.

Крыніцы інфармацыі:

  1. Грыцкевіч, В.П. Было выдана ў Мураванай Ашмянцы/ В.П. Грыцкевіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.].  – Мн.: БЕЛТА, 2003.– С. 67.
  2. Дарагастайскія: пра шляхецкі род // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т.3. – Мн.: БелЭн, 1996. – С.208.

Даўляшэвіч Уладзімір Сцяпанавіч, нарадзіўся 14.11.1956 г. у г.Ашмяны. Майстар спорту СССР па матацыклетным спорце (1981). Закончыў сярэднюю школу №2 у Ашмянах (1974), Ашмянскае СПТВ-18 (1975), Беларускі палітэхнічны інстытут (1988). Служыў у Савецкай арміі (1975–1977). Працаваў вадзіцелем у аўтабазе №13, інструктарам-метадыстам па спорце ў Ашмянскай аўташколе (1977 – 1988), дырэктарам спартыўна-тэхнічнага клуба пры раённым аграпрамысловым аб’яднанні (1988–1993), трэнер па мотаспорце ў Мінскай федэрацыі аўтамотаспорту. Шасціразовы чэмпіён Беларусі, заняў 5-е месца на чэмпіянаце СССР (Кішынёў, 1983). Падрыхтаваў майстроў спорту А.І.Гіруця, С.М.Квяткевіча.

Крыніцы інфармацыі:

1. Даўляшэвіч Уладзімір Сцяпанавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2021 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2020. – С. 36-37.
2. Спартыўны гонар Ашмяншчыны. Даўляшэвіч Уладзімір Сцяпанавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 582.


Добрышаў Яўген Мікалаевіч (1954) Капітан 1-га рангу, былы камандзір савецкіх ракетных крэйсераў “Фрунзе” і “Пётр Вялікі”. Нарадзіўся 9.03.1954 г. у г.Ганцавічы Брэсцкай вобласці ў сям’і ваен-ных (маці –  Лідзія  Канстанцінаўна ў час вайны  была  лётчыцай,  бацька – ваенны ма-рак, прайшоў усю вайну, камандаваў малымі караблямі). У канцы 60-х сям’я пераехала жыць на  станцыю Ашмяны. Тут, у Дакурнішскай сельскай школе, вучыўся з 6 па 8 класы. Каб атрымаць больш ведаў дзевяты і дзесяты класы  заканчваў у СШ №1 г.Ашмяны. Закончыў Вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя Фрунзе (1976), Ваенна-марскую акадэмію (1985 – 1988).
       У 1976 – 1998 гг. служыў на камандных пасадах на караблях Балтыйскага і Ціхаакіянскага флотаў (на тральшчыках і крэйсерах). З 1993 г. да звальнення ў запас – намеснік камандзіра дывізіі ракетных караблёў.
       Я.М.Добрышаў прайшоў праз усе моры і акіяны, пабываў у В’етнаме, іншых замежных краінах, нёс службу ў Пярсідскім заліве. Разам з кубінцамі падымаў у атаку  сваіх матросаў у сталіцы Анголы Луандзе і вёў іх у бой за выра-таванне работнікаў савецкага пасольства. Капітан 1-га рангу Добрышаў на флагмане  Паўночнага флоту Расіі цяжкім атамным крэйсеры “Пётр Вялікі” прымаў непасрэдны ўдзел у аперацыі  па  выратаванні   экіпажа  затанулай падводнай лодкі “Курск”.
       Узнагароджаны  двума ордэнамі “За службу Айчыне” 2-й і 3-й ступені, медалямі. Жыве ў Санкт-Пецярбургу. Часта прыязджае на радзіму, наведвае  СШ №1 у Ашмянах, вы-ступае перад вучнямі і настаўнікамі. Ганаровы грамадзянін г.Ашмяны (2006). Пераможца Ўсерасійскага конкурсу сал-дацкай песні “Вікторыя”.

Крыніцы інфармацыі:

  1. Добрышаў Яўген Мікалаевіч (1954) // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г.У. Палубінская. – Ашмяны, 2014. – С. 16.
  2. Добрышев Евгений Николаевич: краткие биографические сведения // Почетные граждане. – Режим доступа  http://oshmiany.gov.by/ru/pochetnye-grajdane-ru/
  3. Долготович Б. Д. Добрышев Евгений Николаевич / Б. Д. Долготович // Почетные граждане белорусских городов : библиографический справочник. — Минск: Беларусь, 2008. — С.230.
  4. Звязаны лёсам з Ашмяншчынай. Добрышаў Яўген Мікалаевіч  // Памяць:  Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 577.

Доўнар Вікенцій Іосіфавіч (1927-2011), нарадзілася 24.06.1927 г. Ардэнаносец, перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці Ашмяншчыны. Месца нараджэння – в.Кучкуны Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. Працаваў брыгадзірам эксперыментальнай базы “Баруны” (1960–1991). Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1986), медалём “За працоўную адзнаку” (1966).

Крыніцы інфармацыі:

1. Доўнар Вікенцій Іосіфавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 28.
2. Доўнар Вікенцій Іосіфавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 552. (Вызначыліся працай. Ардэнаносцы).


Дубіцкі Франц Станіслававіч (1949 – 1998) Перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, ардэнаносец. Нарадзіўся ў 1949 г. на х.Свілаўка (в.Загарняты Ашмянскага раёна). Закончыў Барунскую СШ, Жыровіцкі саўгас-тэхнікум (1979), з 1967 г. працаваў трактарыстам эксперыментальнай  базы “Баруны”. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнай славы ІІІ (1978) і ІІ (1994) ступеней. Трагічна загінуў  у 1998 г.

Крыніцы інфармацыі:

  1. Вызначыліся працай : ардэнаносцы. Дубіцкі Франц Станіслававіч // Памяць:  Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 552.
  2. Дубіцкі Франц Станіслававіч (1949 – 1998)   // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г.У. Палубінская.— Ашмяны, 2014. — С. 8.

Дэмбінскі Генрык (1908–1941), нарадзіўся 30.07.1908 г. у г.Іркуцку (Расія). Удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. У 1920–1930-я гады жыў у Ашмянах, Закончыў Ашмянскую гім-азію (1927), пасля паступіў у Віленскі ўніверсітэт (аддзяленне права). З канца 1932 г. узначаліў антыфашысцкую групу Студэнцкая лявіца “Фронт”,  якая аб’ядноўвала прагрэсіўную моладзь. У 1935 г. з’яўляўся адным з заснавальнікаў легальнай антыфашысцкай газеты “Папросту”, удзельнічаў у Антыфашысцкім кангрэсе работнікаў культуры ў Львове (16–17 мая 1936 г.). У 1937 г. асуджаны на 4 гады турмы. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР працаваў інспектарам раённага аддзела народнай асветы (Вілейка, Ганцавічы).
       Расстраляны 12 жніўня 1941 г. нямецка-фашысцкімі акупантамі ў Ганцавічах.                         

Крыніцы інфармацыі:

  1. Дэмбінскі Генрык // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны  на 2018 год / склад. Г. У. Палубінская. — Ашмяны, 2017.  С. 27–28.
  2. Дэмбінскі Генрык // Памяць : Ашмянскі раён: гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. Каранеўскі А.Р.; маст. Жакевіч Э.Э.; рэдкал.: Кісялёў Г.К. (гал. рэд.) і інш. — Мінск : БЕЛТА, 2003.– С. 211–212. (Выпускнікі Ашмянскай гімназіі).