Ваўчок Рыгор Якаўлевіч (1929 – 1997) Самадзейны паэт, педагог.  Нарадзіўся 3.01.1929 г. у в.Пагарэлка Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Закончыў гісторыка-філалагічны факультэт Мінскага педа-гагічнага інстытута імя М.Горкага (1958). З 1958 г. працаваў на Ашмяншчыне завучам Антонаўскага дзіцячага дома, дырэктарам Гальшанскага дзіцячага дома (1959 – 1963), Гальшанскай спецшколы (1963 – 1966), дырэктарам СШ №1 г. Ашмяны (1966 – 1971), выкладчыкам палітэканоміі і гісторыі Ашмянскага сельгастэхнікума (1971 – 1990). Узнагароджаны  медалём “За доблесную працу”. Пісаў вершы, байкі. З 1991 г. друкаваўся на старонках раённай газеты “Ашмянскі веснік”, рэспубліканскай “Звязда”. Выдадзены зборнік вершаў “На пульсе часу”. Памёр 14.03.1997 г.

Крыніцы інфармацыі:

  1. Ануфрыева, Р. Наведайце школьны музей / Рамуальда Ануфрыева// Ашмянскі веснік. — 2013.— 25 верасня (№ 73). — С.3.
  2. Ануфрыева, Р. Педагог, кіраўнік, творца / Рамуальда Ануфрыева// Ашмянскі веснік. — 2015.— 25 студзеня (№ 5). — С. 8.
  3. Ваўчок Рыгор Якаўлевіч (1929–1997) // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2024 год / склад. Г.У. Палубінская.— Ашмяны, 2023. – С. 18.
  4. Ваўчок, Р. Я. На пульсе часу: кніга паэзіі / Р. Я. Ваўчок; уклад. М. Ф. Ваўчок. — Ашмяны: РДБ, 2007. — 112 с.
  5.  Ваўчок Рыгор Якаўлевіч:  з крыніц народных: самадзейныя паэты, мастакі, скульптары, кампазітары, народныя ўмельцы // Памяць:  гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / укладальнік А. Р. Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 587.

Верамеевіч Іосіф Уладзіміравіч, нарадзіўся 02.02.1927 г. у вёсцы Паканёва былой Беластоцкай вобласці Ганаровы грамадзянін г.Ашмяны, ардэнаносец, перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, грамадскі дзеяч. Закончыў Ленінградскі сельгасінстытут. З 1946 г. – на Ашмяншчыне: сакратар  і  старшыня  Куцавіцкага, старшыня Лудскага сельсаветаў. З 1952 г. старшыня калгаса імя Крупскай. Пражываў у в.Волькавічы Навасёлкаўскага сельсавета, у в.Клявіца Граўжышкоўскага сельскага Савета. Выбіраўся дэпутатам сельскага, раённага і абласнога Саветаў, дэлегатам Трэцяга з’езда калгаснікаў БССР (1969). Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1997), “Знак Пашаны” (1973), медалямі “За працоўную адзнаку” (1971), “Ветэран працы” (1997) і інш. Памёр  21.10.2024 г.

Крыніцы інфармацыі:

Верамеевіч Іосіф Уладзіміравіч : Вызначыліся працай.  Ардэнаносцы // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С.550.


Верамейчык  Ларыса  Антонаўна,  нарадзілася  12.06.1951 г. у г. Ашмяны Гродзенскай вобласці. Вучоны-аграхімік, доктар сельскагаспадарчых навук (2009), прафесар (2009). Скончыла факультэт аграхіміі і глебазнаўства Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (1973). Працавала інжынерам-глебазнаўцам у Беларускім лесаўпарадкавальным прадпрыемстве (1973-1981), у БелНДІ глебазнаўства і аграхіміі (1984-1986), у Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце (1986-2010). З 2010 г. – прафесар кафедры эканомікі прадпрыемстваў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Вобласць навуковых інтарэсаў: аграхімія; глебазнаўства; экалогія; удасканаленне механізму развіцця прадпрыемстваў цяплічнага агародніцтва ва ўмовах інавацыйнай эканомікі.

Крыніцы інфармацыі:

1. Верамейчык Ларыса Антонаўна // Краязнаўчы каляндар на 2021 год/ склад. І..К. Шчадрын. – Гродна, 2020. – С.30.
2. Верамейчык Ларыса Антонаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2021 год/ склад. Г.У. Палубінская. – Ашмяны, 2020. – С.24.
3. Верамейчык Ларыса Антонаўна // by.belstu.by/faculties/…


Вінцаловіч Генрых Іванавіч, нарадзіўся 10.03.1942 г. у в.Бычкі Ашмянскага р-на. Ардэнаносец, перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці. Працаваў у калгасе імя Ільіча Ашмянскага р-на.

 

 

Крыніцы інфармацыі:

  1. Вінцаловіч Генрых Іванавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год/ склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016.– С. 18.
  2. Вінцаловіч Генрых Іванавіч: Вызначыліся працай. Ардэнаносцы // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.].   – Мн.: БЕЛТА, 2003. –  С.550.

Вішнеўская Тамара Сямёнаўна, нарадзілася 22.06.1941г. у в.Дзюдзева Слуцкага р-на Мінскай вобласці. Перадавік сельскагаспадарчай вытвор-часці, ардэнаносец. Закончылa Map’iнaropcкi сельскагаспадарчы тэхнікум (1963), Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут (1972). 3 1963 г. на Ашмяншчыне: галоўны аграном калгаса iмя Багушэвіча (1963–1987), старшыня Жупранскага сельсавета (1982–1999). Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), некалькімі медалямі.

Крыніцы інфармацыі:

Вішнеўская Тамара Сямёнаўна // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал. : Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 551. (Вызначыліся працай).


Вішнеўскі Анатоль Зянонавіч, нарадзіўся 31.05.1965 г. на х.Асінаўка непадалёку ад Ашмян. Самадзейны паэт, педагог. Закончыў Барунскую СШ, філфак БДУ. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў школах Ашмянскага раёна: базавых Анкудскай, Вайшнарышскай, Жураўскай, Муравана-ашмянкоўскай СШ (дырэктар), працаваў інспектарам аддзела адукацыі Ашмянскага РВК.
Вершы пачаў пісаць у школьным узросце. Друкаваўся ў часопісе “Маладосць”, раённай газеце “Ашмянскі веснік”, з вершамі выступаў на рэспубліканскім радыё. Запрашаўся на сустрэчы з чытачамі ў бібліятэкі раёна. Ашмянскай раённай бібліятэкай выдадзены зборнікі вершаў “Хвіліны шчасця і самоты” (2002), “Сонца ў хвалях блакіту” (2007). Памёр у 2006 г.

Крыніцы інфармацыі:

1. Вішнеўскі Анатоль Зянонавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2020 год/ склад. Г.У. Палубінская. – Ашмяны, 2019.–С. 27.
2. Вішнеўскі Анатоль Зянонавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 587—588.


       Волан (Волян) Андрэй (1530 – 1610) Ідэолаг рэфармацыйнага руху на Беларусі і ў Літве, палітычны дзеяч, філосаф і правазнаўца, адзін з заснавальнікаў свецкага кірунку ў сацыяльна-палітычнай думцы.
       Нарадзіўся  ў 1530 г. у Навагрудку. Бацька яго паходзіў з сілезскіх немцаў. У 13-гадовым узросце А.Волан паступіў   ва ўніверсітэт у Франкфурт-на-Одэры. Пасля заканчэння вучобы служыў сакратаром у каралёў Рэчы Паспалітай Жыгімонта ІІ Аўгуста, Стафана Баторыя, Жыгімонта ІІІ Вазы. Выбіраўся паслом  у сейм Рэчы Паспалітай ад шляхты Ашмянскага павета. Меў маёнтак у Біюцішках, непадалёку ад Барун.

Крыніцы інфармацыі:

  1. Волан (Волян) Андрэй: іх імёны ў гісторыі Ашмяншчыны // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 70.
  2. Волан (Волян) Андрэй (1530–1610) // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2020 год / склад. Г.У. Палубінская.— Ашмяны, 2019. – С. 3-4.
  3. Шчэрбін, М. М. Ідэі патрыятычнага выхавання ў творчасці Андрэя Волана / М. М. Шчэрбін // Гісторыя і грамадазнаўства. Серыя “У дапамогу педагогу”. – 2013. — № 12. — С. 62—66.

Вярсоцкі Міхаіл Аляксандравіч (1913–1979), нарадзіўся 15.06.1913 г. Спартсмен, удзельнік ХІ Алімпійскіх гульняў у складзе польскай каманды па стральбе (Берлін, 1936). Месца нараджэння – в.Стайкі Валожынскага раёна Мінскай вобл.. Вучыўся ў мясцовай школе, служыў у арміі. У гады Вялікай Айчыннай вайны служыў ветфельчарам у 9-м запасным пяхотным палку. У пасляваенны час працаваў ветсанітарам, ветфельчарам, ветурачом у калгасах і ўстановах Ашмянскага раёна.

Крыніцы інфармацыі:

1. Вярсоцкі Міхаіл Аляксандравіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2018 год/ склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2017.– С. 25-26.
2. Вярсоцкі Міхаіл Аляксандравіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 576. (Звязаны лёсам з Ашмяншчынай).
3. Попко, И.Ю. Стрелок из деревни Гольшаны: об участнике Олимпийских игр-1936 Михаиле Версоцком / И.Ю.Попко // Олимпийцы Гродненщины.- Мн.: Харвест, 2003.- С.15.