У філіяле “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны» прайшоў ваенна-патрыятычны ўрок «Суровыя старонкі вялікага подзвігу», на які былі запрошаны навучэнцы 6-га класа Кальчунскай сярэдняй школы.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстаўка “Памяць вогненных гадоў”. Кожная прадстаўленая кніга расказвае пра вайну, лёсы людзей, вялікія страты, мужнасць і гераізм нашага народа, а таксама пра Вялікую Перамогу.
У ходзе сустрэчы гаварылі аб тым, як важна захоўваць памяць аб падзеях вайны, перадаваць яе ад пакалення да пакалення і рабіць усё магчымае, каб такія трагедыі ніколі не паўтарыліся.







