Бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка в. Будзёнаўка” сумесна з работнікамі філіяла “Сельскі клуб в. Будзёнаўка” правялі мітынг-рэквіем “Гэтых дзён не змоўкне слава”, прысвечаны памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны.
Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання, усклалі кветкі да памятнага месца і ўспомнілі пра мужнасць, стойкасць і гераізм нашага народа.
Словы падзякі і павагі гучалі ў адрас усіх, хто коштам уласнага жыцця абараніў мірнае неба над нашай Радзімай. Такія мерапрыемствы дапамагаюць захаваць гістарычную памяць і перадаць яе маладому пакаленню.







