7 мая бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг. Жупраны” наведала Жупранскую сярэднюю школу і правяла для навучэнцаў гадзіну баявой славы “Памятаем. Ганарымся”.
Школьнікі даведаліся біяграфічныя факты пра жанчын-герояў і іх подзвігі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Бібліятэкар расказала пра подзвіг нашай зямлячкі Алены Мазанік і прэзентавала кнігу “Адплата”, напісаную жанчынай-героем.
Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемстве: разгадвалі крыжаванкі і расказвалі пра жаночыя подзвігі ў гады вайны.Завяршылася сустрэча знаёмствам з кніжнай выставай, прысвечанай жанчыне на вайне. Школьнікі дакрануліся да гераічнага мінулага і ўшанавалі памяць тых, хто ваяваў за наша мірнае неба.









