Наш шчаслівы Першамай

       Да свята 1 Мая – Дня працы – бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны» арганізавала для дзяцей малодшага школьнага ўзросту пазнавальна-гульнявую праграму «Наш шчаслівы Першамай».
       Мерапрыемства прайшло на свежым паветры і суправаджалася гульнямі і конкурсамі. Рабятам прыйшліся па душы загадкі і прыказкі аб працы. Дзеці даведаліся шмат цікавага з гісторыі свята, наперабой расказвалі аб прафесіях сваіх бацькоў і дзяліліся марамі аб сваёй будучыні.
       Асаблівым госцем стаў ветэран працы Тарфабрыкетнага завода, які займальна расказаў аб сваёй прафесіі і рабоце калег.