Нізкі паклон воінам-землякам

       Напярэдадні свята “Дзень Перамогі” ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” было аформлена “Дрэва памяці” пад назвай “Нізкі паклон воінам-землякам”.
       Бібліятэкар запрасіла рабят з аграгарадка Кальчуны, каб у чарговы раз нагадаць юнаму пакаленню аб подзвігу ветэранаў-землякоў, іх мужнасці і самаахвярнасці. Фатаграфіі герояў былі змесцаваны прама на «дрэве памяці», стаўшы знакам падзякі і павагі да тых, хто абараніў мір і волю.
       Удзельнікі мерапрыемства з цікавасцю знаёміліся з гісторыямі жыцця і подзвігу сваіх землякоў, дзяліліся ўражаннямі і ўсведамлялі важнасць захавання гістарычнай памяці.