29 красавіка ў Ашмянскай раённай бібліятэцы адбылася літаратурная сустрэча «На снежной белизне листа…», прысвечаная творчасці мясцовай паэткі Генуэфы Кеўра, на якую прыйшлі родныя, сябры, калегі і ўсе, каму неабыякава творчасць таленавітай зямлячкі. Вядучая Марыя Пазняк напачатку пазнаёміла прысутных з біяграфіяй паэткі, якая нядаўна пайшла з жыцця. Потым прапанавала аўдыторыі падзяліцца ўспамінамі аб Генуэфе Францаўне. Шмат шчырых, цёплых слоў прагучала ад сястры Ядзвігі Макарскай, Ірыны Шлык; калег-медыкаў Святланы Лемешавай, Сабіны Мацейковіч; паплечнікаў-творцаў Ганны Давідовіч, Галіны Даўгашэй, Тэрэсы Адашкевіч, бібліятэкара Галіны Палубінскай. Любімыя вершы паэткі прачыталі Святлана Муха «Как я пишу стихи», Гражына Швабовіч «Борьба», Марыя Пазняк “Прызнанне ў каханні”, “Матулі” і іншыя. Да мерапрыемства была падрыхтавана відэапрэзентацыя і аформлена тэматычная падборка “Паэтычная творчасць Генуэфы Кеўры”, на якой былі прадстаўлены: аўтарскі рукапісны зборнік Г.Кеўры; анталогія паэзіі памежжа “Сустрэчы” (2013), у якую ўвайшлі асобныя вершы Г.Кеўры; зборнік вершаў “Я з Радзімай зраслася сэрцам” (2026), выдадзены Ашмянскай раённай бібліятэкай; зборнік «На снежной белизне листа», падрыхтаваны Тэрэсай Кошань, які напрыканцы сустрэчы вядучая ўручыла сястры паэткі Ядзвізе Францаўне Макарскай.










