Падарожжа ў свет казак

       29  красавіка бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг. Кракоўка” наведала ДУА “Кракоўскі дзіцячы садок”. Для выхаванцаў дашкольнай установы прайшла літаратурная гадзіна “Падарожжа ў свет казак”. Дзеці адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў віктарыне па любімых творах, гралі і “падарожнічалі” па старонках кніг. З задавальненнем паслухалі чытанне казкі “Алёнка і Ліса”. Сустрэча прайшла весела і пазнавальна.