Савіцкая Галіна Фёдараўна, нарадзілася 16.05.1932 г. у в.Кулікі Сенненскага р-на Віцебскай вобласці. Ардэнаносец, перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці. У Ашмянскім раёне з 1953 г. Закончыла Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1969). Месца работы: аграном-планавік Ашмянскага сельгасаддзела райвыканкама, аграном галоўнай інспекцыі сель-скай гаспадаркі. З 1963 па 1987 г. у калгасе “Свабода” (“Маяк”): аграном, галоўны аграном. Узнагароджана ордэнам Леніна (1971), медалём “За працоўную доблесць” (1966), “За доблесную працу” (1970), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1980).
Памерла ў сакавіку 2025 г.

Крыніцы інфармацыі:

1. Савіцкая Галіна Фёдараўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 24.
2. Савіцкая Галіна Фёдараўна // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 556. (Вызначыліся працай. Ардэнаносцы).


Сазановіч Аляксандр Аляксеевіч, нарадзіўся 20.03.1949 г. у в.Селішча Навагрудскага р-на Гродзенскай вобласці. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2009), Ганаровы грамадзянін г.Ашмяны (2014). Закончыў Селішчанскую СШ (1966). Працаваў у Воранаўскім аддзяленні “Сельгастэхніка”. Закончыў Горацкую  сельгасакадэмію (1974).   У 1967–1986 гг. працаваў  на інжынерна-тэхнічных пасадах  міжраённага кіравання асушальна-арашальных сістэм у Карэліцкім і Ашмянскім раёнах.   З 1977 г. у Ашмянах. У 1986 г. узначаліў міжкалгасную перасовачную механізаваную калону-160 (МПМК-160),  цяпер – ААТ “Будаўнік”. Да 2019 г. з’яўляўся яго нязменным кіраўніком. Дэлегат 5-га Усебеларускага народнага сходу (2016). Узнагароджаны медалём “За працоўную адзнаку” (1982).

Крыніцы інфармацыі:

  1. Сазановіч Аляксандр Аляксеевіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2024 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2023. – С. 22.
  2. Сазановіч Аляксандр Аляксеевіч: краткие биографические сведения // Почетные граждане. – Режим доступа: http://oshmiany.gov.by/ru/pochetnye-grajdane-ru/.
  3. Томик, В. Рабочая школа и жизненные университэты Александра Сазановича / В. Томик // Гродзенская праўда. – 2007. – 7 чэрвеня. – С. 1, О директоре ОАО «Строитель»  А. Сазановиче.

Саковіч Віктар Арсеньевіч (1930 – 2001). Педагог, Заслужаны настаўнік Беларусі, Нарадзіўся  ў лістападзе  1930 г.  у в.Княгінін Мядзельскага раёна. Закончыў Мінскі інстытут  фізічнай культуры (1955). З 1955 г. у Ашмянах; выкладчык фізічнага выхавання СШ   №1   (1955 – 1957),     школы-інтэрната (1958 – 1969),   дырэктар  дзіцячай  спартыўнай  школы (1969 – 1972), настаўнік СШ №2 (1972 – 1982),    Палянскай НСШ (1982–1992).  Ганаровае званне  “Заслужаны настаўнік Беларусі” прысвоена ў 1968 г. Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1968).

Крыніцы інфармацыі:

  1. Саковіч Віктар Арсеньевіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2015 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2015. – С. 38.
  2. Саковіч Віктар Арсеньевіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 563.

Сапір Якаў (1822–1885).  Яўрэйскі пісьменнік, падарожнік. Нарадзіўся ў г.Ашмяны. У 1832 г. сям’я пераехала ў Ізраіль. Пасля смерці бацькоў перабраўся ў 1836 г. у Іерусалім, дзе атрымаў рэлігійную адукацыю і шырокія свецкія веды. Настаўнічаў тут у рэлігійнай школе, потым быў пісцом абшчыны.    З   1839 г.   друкаваў    вершы,    публіцыстыку.
       У 1857 – 1863 гг. зрабіў падарожжа па краінах Усходу і Поўдня (Егіпет, Йемен, Індыя, Ява, Цэйлон, Аўстралія, Новая Зеландыя). Падарожжа апісаў у кнізе “Сапфір”, дзе адлюстраваў побыт, мясцовыя гаворкі яўрэяў з усходніх краін. У 1869 г. пабываў у Еўропе, у 1873 г. – у Расіі. Выдаў кнігу “Другое Йеменскае пасланне” (1873).

Крыніцы інфармацыі:

  1. Пяткевіч, А. Сапір Якаў: аб яўрэйскім пісьменніку, падарожніку/ А.Пяткевіч// Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С.144–145. .
  2. Сапір Якаў // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 5.
  3. Сапір Якаў. –  Рэжым доступу: https://ru.wikisource.org/wiki/ЕЭБЕ/ Сапир,_Яков.

Сарока Станіслава Станіславаўна, нарадзілася 27.04.1942 г. Ардэнаносец, перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці Ашмяншчыны.  З 1957 г. працавала ў калгасе імя Пушкіна (калгас імя Леніна). З 1961 г. даярка. Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1973). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1975).

 

Крыніцы інфармацыі:

  1. Сарока Станіслава Станіславаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 23.
  2. Сарока Станіслава Станіславаўна: Вызначыліся працай. Ардэнаносцы // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 556.

Саўрыновіч Генрых Антонавіч, нарадзіўся 29.01.1952 г. у в.Навасёлкі. Ардэнаносец, перадавік аграпрамысловай галіны народнай гаспадаркі.

 

 

 

Крыніцы інфармацыі:

Саўрыновіч Генрых Антонавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 557.


Сікорская Яўгенія Васільеўна (1921–2012). Педагог, Заслужаны настаўнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі Беларусі. Нарадзілася ў 1921 г. у г.Энгельс Саратаўскай вобласці. Закончыла Саратаўскі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі СССР (1944). Працавала ў апараце Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР (1945–1952), у 1952–1975 гг. – выкладчык Ашмянскага ПТВ №192. Ганаровае званне “Заслужаны настаўнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі” прысвоена ў 1967 г.  Памерла 24.05.2012 г. 

Крыніцы інфармацыі:

  1. Сікорская Яўгенія Васільеўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2016 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 10.
  2. Сікорская Яўгенія Васільеўна // Памяць:  гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 564.

Скачкоўская Зінаіда Канстанцінаўна (1912–1994), нарадзілася 07.11.1912 г. у в.Граўжышкі Ашмянскага раёна. Беларускі тэатральны дзеяч. Заслужаны работнік культуры БССР (1983). Пасля сканчэння драматычных курсаў у Мінску працавала ў Беларускім тэатры імя Я.Купалы (1932-1945гг.–актрыса, з 1946г. – памочнік рэжысёра). У гады Вялікай Айчыннай вайны ў складзе франтавой брыгады. Яе багаты вопыт работы з рэжысёрамі розных школ і кірункаў садзейнічаў дасканаламу арганізацыйна-тэхнічнаму і творчаму працэсу выпуску спектакляў (больш як 100). Сыграла вядучыя ролі ў спектаклях “Велікадушнасць” В.Галаўчынера, “Партызаны” К.Крапівы, “Машачка” А.Афінагенава, “Жакерыя” П.Мерыме і інш.

Крыніцы інфармацыі:

1. Скачкоўская Зінаіда Канстанцінаўна// Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 36.
2. Скачкоўская Зінаіда Канстанцінаўна // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 571–572). (Нарадзіліся на Ашмяншчыне. Творцы).
3. Скачкоўская Зінаіда Канстанцінаўна // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 5. / рэдкал.: І. п. Шамякін і інш. – Мн.: БелСЭ, 1987. – С. 19.


Сломка Зінаіда Андрэеўна (1924 – 1944) Удзельнік мерапрыемстваў па ўмацаванні савецкай улады на Ашмяншчыне. Нарадзілася ў 1924 г. у Віцебску. Закончыла 8 класаў сярэдняй школы. У гады Вялікай Айчыннай вайны разам з маці жыла на хутары Піктуша. У 1944 г.     стала      праца-ваць сакратаром Крэйванцаўскага сельскага Савета.  Займалася ўлікам гаспадарак і маёмасці, прызывам у Чырвоную армію. Загінула ў ноч з 25 на 26 снежня 1944 г.  ад рук бандытаў у ваколіцы в.Буняны.
       Імем З.Сломкі ў Крэйванцах названа адна з вуліц.

Крыніцы інфармацыі:

  1. Загінулі ад рук бандытаў.  Сломка Зінаіда Андрэеўна // Памяць:  гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 480.
  2. Сломка Зінаіда Андрэеўна (1924 – 1944) // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г.У. Палубінская. – Ашмяны, 2014. – С. 4–5.

Снядэцкі Анджэй (Енджэй)  (1768 – 1838).  Польскі хімік, урач, асветнік, філосаф. Нарадзіўся  30.11.1768 г. у мястэчку Жнін Гнезненскага ваявод-ства, цяпер горад у Куяўска-Памор-скім ваяводстве, Польшча. Спачатку            вучыўся ў мясцовай школе ў Трамчэне,  а   пасля  смерці   бацькоў пераехаў у Кракаў   пад   апеку   старэйшага   брата   Яна, які ўжо працаваў выкладчыкам езуіцкай калегіі. У 1787 г. Енджэй закончыў сярэднюю школу ў Кракаве з залатым медалём, які асабіста атрымаў з рук караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
       Пасля заканчэння школы паступіў на матэматычнае аддзяленне Кракаўскай акадэміі, потым перайшоў на медыцынскае. Прадоўжыў вучобу ў Італіі ў Павійскім універсітэце, абараніў дысертацыю на званне доктара медыцынскіх і філасофскіх навук. Падарожнічаў па краінах Заходняй Еўропы. У 1796 г. А.Снядэцкі наведаў Вену, адкуль быў запрошаны на выкладчыцкую працу ў Віленскі ўніверсітэт.
       У 1797 г. заняў пасаду загадчыка кафедры і прафесара хіміі і фармакалогіі медыцынскага факультэта ўніверсітэта. У 1800 г. выдаў падручнік па хіміі “Пачаткі хіміі” – першы падручнік  па гэтым прадмеце на польскай мове,  які прызначаўся для навучэнцаў сярэдніх школ і вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, Украіны і Літвы і вытрымаў некалькі дзесяткаў выданняў. На медыцынскім факультэце Снядэцкі працаваў да лета 1803 г., потым выкладаў хімію на фізіка-матэматычным факультэце, дзе працаваў да 1822 г.  За гэты час ім была падрыхтавана фундаментальная навуковая праца “Тэорыя арганічных істот”.
       Выкладаючы хімію ва ўніверсітэце, А.Снядэцкі разам са знакамітым вучоным-натуралістам Стані-славам Юндзілам аснаваў выданне навуковага часопіса “Дзённік Віленьскі”, дзе на працягу 1805–1806 гг. друкаваў сваю працу “Аб фізічным выхаванні дзяцей”. Супрацоўнічаў з іншымі перыядычнымі выданнямі.
       Знясілены напружанай навуковай і выклад-чыцкай працай у 1822 г. А.Снядэцкі вымушаны быў па стане здароўя звольніцца з працы ва ўніверсітэце. Да 1826 г. ён займаўся гаспадаркай у сваім памесці Вельбутова  каля Ашмян. Акрамя Вельбутова  Снядэцкаму на Ашмяншчыне належалі яшчэ памесце Раўнаполле, млын і карчма ў Харанжышках.
       Пасля 4-гадовага адпачынку А.Снядэцкі па за-прашэнні кіраўніцтва Віленскага ўніверсітэта ў 1826 г. вярнуўся на выкладчыцкую працу, але цяпер ужо на медыцынскі факультэт на кафедру клінічных захвор-ванняў. Там ён працаваў да 1832 г., аж да закрыцця ўніверсітэта. З 1832 г. па 1836 г. працаваў прафесарам Медыка-хірургічнай акадэміі, адкрытай на базе меды-цынскага факультэта пасля закрыцця ўніверсітэта.
       12 мая 1838 г. Анджэй Снядэцкі пасля доўгай і працяглай хваробы памёр. Пахаваны на могілках у в.Гароднікі Ашмянскага раёна каля былога свайго маёнтка. Пасля смерці  яго памесці перайшлі па спадчыне дочкам Марыі, Зофіі і сыну Юзафу. На магіле А.Снядэцкага ў Гародніках у 1839 г. быў пастаўлены помнік па заказе сына.
       Стараннямі зяця М.Балінскага творчая спадчына А.Снядэцкага была выдадзена ў 6 тамах з прадмовай збіральніка, што дае нам магчымасць блізка пазнаёміцца з асноўнымі кірункамі навуковай дзейнасці вучонага і яе вынікамі.     

Крыніцы інфармацыі:

  1. Коўкель, І.І. Анджэй Снядэцкі – філосаф, урач, асветнік/ І.І.Коўкель// Ашмяншчына: гісторыя і сучаснасць. – Гродна–Ашмяны, 1995. – С.79–81.
  2. Коўкель, І.І. Філосаф, урач, асветнік: аб польскім вучоным-хіміку А.Снядэцкім/ І.І.Коўкель// Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.].. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С.152–154. (Іх шлях пралёг праз Ашмяншчыну).
  3. Снядэцкі Анджэй (Енджэй) // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т. 15: Следавікі – Трыо / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 2002. – С. 72.
  4. Снядэцкі Анджэй (Енджэй) // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С.152. (Іх шлях пралёг праз Ашмяншчыну).
  5. Снядэцкі Анджэй // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2018 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2017. – С. 35–37.

Спірыдовіч Ігар Вікенцьевіч, нарадзіўся 27.05.1966 г. Самадзейны паэт на Ашмяншчыне, калекцыянер. Месца нараджэння – г.Роўна, Украіна. У 1969 г. з бацькамі пераехаў на Ашмяншчыну. Закончыў Кальчунскую СШ (1981), Ашмянскае СПТВ-18 (1984) па спецыяльнасці слесар, трактарыст-машыніст шырокага профілю. Служыў ва Узброеных сілах, працаваў трактарыстам, шафёрам у калгасе “Ясная Паляна”. Зараз працуе слесарам-сантэхінам у службе жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Жыве з сям’ёй у в.Мардасы Ашмянскага раёна.
Байкі пачаў пісаць у трэцім класе. Творчы дэбют адбыўся ў 2005 г. у газеце “Ашмянскі веснік”. Вершы І.Спірыдовіча ўключаны ў зборнік “Сустрэчы”, выдадзены ў рамках міжнароднага прае- “Два бакі – адна гісторыя і культура” (2013). Займаецца калекцыянаваннем манет, старых прылад і рэчаў хатняга ўжытку. У сваёй сядзібе абсталяваў сапраўдны музей пад адкрытым небам, які з задавальненнем наведваюць мясцовыя школьнікі і аматары даўніны.

Крыніцы інфармацыі:

Спірыдовіч Ігар Вікенцьевіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2021 год/ склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2020.– С. 23.


 Стрыеўскі Канстанцін Канстанцінавіч, нарадзіўся 2.10.1885 года у в.Гальшаны. Рэвалюцыйны і дзяржаўны дзеяч. Закончыў народнае вучылішча ў Гальшанах. У 1896 г. сям’я пераязджае ў Рыгу. З 11 гадоў Канстанцін пачаў працаваць у Рыжскіх чыгуначных майстэрнях. У 17-гадовым узросце ўступае ў рады РСДРП, выбіраецца членам падпольнага забастовачнага камітэта чыгуначных майстэрань.
      У 1908 г. арыштаваны, сасланы ў Валагодскую губерню. У 1911 г. прыязджае ў Маскву, дзе працягвае рэвалюцыйную дзейнасць. У 1913 г. арыштаваны і сасланы ў паўночныя паветы Аланецкай губерні. У 1916 г. вярнуўся з ссылкі і быў прызваны ў армію, дзе працягваў рэвалюцыйную прапаганду. Прымаў удзел у Кастрычніцкім узброеным паўстанні.
      З 1917 г. К.Стрыеўскі – першы камісар па харчаванні. Пасля грамадзянскай вайны працуе ў Маскве на розных партыйных і дзяржаўных пастах. У канцы снежня 1922 г. – дэлегат І з’езда Саветаў.
      У 1927 г. К.Стрыеўскага прызначаюць старшынёй Маскоўскага саўнаргаса. З чэрвеня 1930 г. сакратар Маскоўскага абкома партыі і адначасова старшыня ВСНГ РСФСР. У 1932 г. быў назначаны наркомам лёгкай прамысловасці РСФР, абраны членам ЦВК СССР.
      У 1937 г. быў арыштаваны па справе Тухачэўскага. Загінуў 21.04.1938г. Рэабілітаваны пасля ХХ з’езда КПСС.

Крыніцы інфармацыі:

1. Паўлючэнка, Н.У. Рэвалюцыянер і грамадскі дзеяч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С.170 — 171.
2. Стрыеўскі Канстанцін Канстанцінавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2015 год / склад. Г. У. Палубінская.-Ашмяны, 2015. — С. 33


Стэфановіч Пётр Францавіч (1922–?), нарадзіўся 28.06.1922 г. Перакладчык, празаік, драматург. Месца нараджэння – в.Сёмкаў Гарадок Мінскага раёна. Сям’я пераехала ў Ашмяны на радзіму маці. Гімназію закончыў у 1939 г. У канцы 1930-х гадоў пачаў пісаць вершы на польскай, а затым і на беларускай мовах. Першыя яго публікацыі з’явіліся ў ашмянскай раённай газеце «Знамя свободы» (1941). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны – прайшоў шлях ад узводнага да камандзіра батальёна. Ваяваў на Паўднёвым і Карэльскім франтах, у 10-й пяхотнай дывізіі польскай арміі, дзе служыў да 1950 г. Працаваў на розных будоўлях, начальнікам аддзела капітальнага будаўніцтва ў Мінскім аблвыканкаме (1950–1969), інжынерам у Беларускім аддзяленні Літфонда СССР (1969–1979), літаратурным рэдактарам у часопісе “Вожык” (1979–1984). Узнагароджаны ордэнамі і медалямі. Літаратурнай дзейнасцю пачаў займацца сістэматычна ў 1964 г., пісаў гумарэскі, апавяданні, драматычныя творы. Перакладаў на беларускую і рускую мовы творы польскіх пісьменнікаў. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1990), член Саюза журналістаў Беларусі (1982). Заслужаны дзеяч культуры Польшчы.

Крыніцы інфармацыі:

1. Стэфановіч Пётр Францавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 28-29.
2. Стэфановіч Пётр Францавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 212-213. (Ашмянскія навучальныя ўстановы. Выпускнікі Ашмянскай гімназіі).


Субач Рэгіна Антонаўна (1937–2006). Ардэнаносец, перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці. Нарадзілася ў 1937 г. на хутары Казяны Навасёлкаўскага сельсавета Ашмянскага раёна. Працавала даяркай на ферме Маствілішкі на працягу 37 гадоў (да 1992). Узнагароджана ордэнам  “Знак Пашаны” (1973), медалём “За працоўную адзнаку” (1971).

Крыніцы інфармацыі:

  1. Субач Рэгіна Антонаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 8.
  2. Субач Рэгіна Антонаўна  // Памяць:  гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 557 – 558. (Вызначыліся працай. Ардэнаносцы).

Сянкевіч Эдуард Іосіфавіч (1889 – 1937)       Член Цэнтральнага выканаўчага камітэта Літоўска-Беларускай Рэспублікі. Нарадзіўся ў 1889 г. у г.Ашмяны. Бацька, Іосіф Марцінавіч Сянкевіч – беззямельны селянін,  маці – сялянка з Граўжышкоўскай воласці.  Гадаваўся ў сваякоў у вёсцы. Да 12 гадоў вучыўся  ў  прыходскай школе.  Затым  стаў вучыцца ў майстэрні сталярскай справе, пасля чаго працаваў падмайстрам. Займаўся рэвалюцыйнай дзейнасцю.
       У час рэвалюцыі 1905 г. быў прызначаны ў баявы атрад. Наведваў гурткі, мітынгі. Уступіў у партыю эсэраў, праз год перайшоў у РСДРП. Быў арыштаваны, зняволены на 3 месяцы ў турму. Пасля вызвалення застаўся без работы, вымушаны быў з’ехаць у Вільна, але не знайшоўшы работу, вярнуўся ў Ашмяны. Калі пачалася імперыялістычная вайна, апынуўся на фронце ў інжынерных часцях, быў цесляром, старшым цесляром.
       У 1917 г. у час рэвалюцыі быў выбраны дзесятнікам і дэлегатам на з’езд інжчасцей 5-й арміі. На з’ездзе выбраны членам выканаўчага камітэта дарожна-маставой арганізацыі 5-й арміі, затым – камісарам той жа арганізацыі. У 1918 г. быў накіраваны ў Вільна, дзе працаваў падпольна па заданні камуністычнай партыі. Быў арыштаваны палякамі, вызваліўся з прыходам чырвоных войск.  На з’ездзе Саветаў Літвы, якая пазней аб’ядналася з Беларуссю, выбраны членам ЦВК Літбел.
       У 1919 г. пасля захопу палякамі Вільна, ЦВК накіраваў Э.Сінкевіча на партработу ў г.Паневяжыс Ковенскай губерні. Змагаўся на франтах Грамадзянскай вайны, потым трапіў на службу ў Мінскую гарадскую надзвычайную камісію, затым – зноў на фронт камісарам 3-й брыгады 17-й дывізіі. Праз 10 месяцаў пры пераходзе Латвійскага фронту быў арыштаваны і зняволены ў турму (Рэжыца, Рыга), чакаў смяротнага прыгавору. Пасля заключэння Рыжскага мірнага дагавору быў абменены і накіраваны ў Маскву ў ЦК РКП для справаздачы. Да 1923 г. – у асобым аддзеле Заходняга фронту і Беларусі.
       Служыў у органах АДПУ – НКУС, узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга (1927). У 1937 г. рэпрэсіраваны, загінуў 2.09.1937 г., рэабілітаваны пасмяротна.

Крыніцы інфармацыі:

  1. Сянкевіч  Эдуард   Іосіфавіч   (1889 – 1937)      // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г.У. Палубінская. – Ашмяны, 2014. –С. 4—5.
  2. У полымі рэвалюцый : з успамінаў Эдуарда Іосіфавіча Сянкевіча, члена Цэнтральнага выканаўчага камітэта Літоўска-Беларускай Рэспублікі    // Памяць:  Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 168–169.