17 красавіка бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг. Жупраны” наведала АКП аг. Жупраны, дзе правяла гадзіну паэзіі “Паэтычная вясна: лірыка Максіма Багдановіча”. Пажылыя людзі слухалі аўдыёзапісы песень на словы Максіма Багдановіча, а таксама бібліятэкар распавядала пра талент паэта і шматграннасць яго асобы. Вучаніцы Жупранскай СШ, 6 класа — Талочка Паліна і Лежневіч Вікторыя, чыталі вершы зборніка Максіма Багдановіча “Вянок”.











