Прававы дартс “Юрзнання”

       16 красавіка ў Ашмянскай раённай бібліятэцы для навучэнцаў 10 класа СШ №3 была праведзена інтэлектуальна-прававая гульня ў незвычайным фармаце — прававы дартс “Юрзнання”. Сутнасць гульні заключалася ў тым, што школьнікі самі выбіралі тэматыку і складанасць пытання, “дзівячы” патрэбны сектар на імправізаванай мішэні. За кожным сектарам хавалася прававая задача ці сітуацыя, якая патрабуе пісьменнага  адказу. Такі інтэрактыўны падыход дазволіў дзесяцікласнікам не толькі праверыць свае веды, але і праявіць логіку і кемлівасць.