ПЦПІ – хуткі пошук правільных рашэнняў

       22 красавіка для навучэнцаў 7 “А” класа гімназіі №1 у Ашмянскай раённай бібліятэцы прайшоў урок інфармацыйнай культуры “ПЦПІ – хуткі пошук правільных рашэнняў. У ходзе мерапрыемства школьнікі пазнаёміліся з магчымасцямі Публічнага цэнтра прававой інфармацыі (ПЦПІ), створанага на базе бібліятэкі. Дзеці даведаліся, як з дапамогай даведачна-прававых сістэм, электронных рэсурсаў і традыцыйных друкаваных выданняў можна хутка і правільна знаходзіць актуальную прававую інфармацыю.