Праваслаўны рукзачок

       13 красавіка ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны» ў рамках акцыі «Праваслаўны рукзачок» бібліятэкары знаёмілі чытачоў з літаратурай, прысвечанай Вялікадню, рэкамендавалі кнігі для хатняга чытання і прапаноўвалі пачытаць урыўкі з іх у бібліятэцы. Юныя і дарослыя чытачы з цікавасцю гарталі маляўнічыя выданні, даведваліся гісторыю і традыцыі Светлага Вялікадня, абмяркоўвалі прачытанае.