15 красавіка ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Жупраны» для навучэнцаў Жупранскай сярэдняй школы прайшоў урок-экскурс “Памятаць, каб не забыцца”.
Мэта сустрэчы – далучыць рабят да чытання кніг патрыятычнага зместу. Школьнікі даведаліся пра піянераў-герояў, якія змагаліся разам з дарослымі ў партызанскіх атрадах, стаялі побач з падпольшчыкамі і набліжалі Вялікую Перамогу. Гутарка плаўна перайшла ў чытанне твораў і вершаў аб вайне, пераказ асобных эпізодаў. Кніжная выстаўка “Не згасне памяці свечка” выклікала ў падлеткаў жывы водгук, дапамагла выбраць літаратуру для хатняга чытання і надоўга запомніцца кожнаму.










