Нязгасная памяць пакаленняў

       11 красавіка, у Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, работнікі філіяла “Сельскі клуб в.Будзёнаўка” сумесна з бібліятэкарам філіяла “Сельская бібліятэка в.Будзёнаўка” правялі патрыятычную акцыю “Нязгасная памяць пакаленняў”. У рамках акцыі яе арганізатары наведалі хату малалетняга вязня Вялікай Айчыннай вайны — Жаўняка Васіля Кірылавіча. Госці выказалі ветэрану глыбокую ўдзячнасць за стойкасць, мужнасць і неацэнны ўклад у захаванне гістарычнай праўды. Васілю Кірылавічу былі адрасаваны цёплыя словы падзякі, пажаданні здароўя і даўгалецця.