От книги к театру: ожившие страницы

       1 красавіка Ашмянская раённая бібліятэка прэзентавала выставу-інсталяцыю «От книги к театру: ожившие страницы», падрыхтаваную да мерапрыемства, якое прайшло ў раённым цэнтры культуры: тэатральная сустрэча  «Театральные жанры от А до Я», прысвечанае Сусветнаму дню тэатра, які штогод адзначаецца  27 сакавіка. Большую частку інфармацыі, прадстаўленай на выставе, займалі матэрыялы аб Ашмянскім народным тэатры: фрагменты  сцэн спектакляў, фота мясцовых акцёраў, копіі газетных артыкулаў, афіш, прымацаваных да сапраўдных рэкламных тумбаў, элементы сцэнічнага адзення і іншыя атрыбуты тэатральных дзей.