1 красавіка бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” сабрала юных чытачоў на займальную вандроўку “Птушыны свет прыроды”. Сустрэча стала сапраўдным святам для юных аматараў прыроды, пашырыўшы іх веды пра птушак роднага краю, пералётных і зімуючых. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах: “З песняй птушынай неба жывое”, “Прымаўкі і прыказкі”. Удзельнікі імкнуліся расказаць, як зімой клапоцяцца аб сваіх птушыных сябрах, і як вясной іх сустракаюць і майструюць з бацькамі шпакоўні. З цікавасцю разглядалі кнігі, найбольш цікавыя звесткі зачытвалі ўслых. Многія кнігі ўзялі дадому. Для замацавання ведаў з інтарэсам праглядзелі фільм “Птушкі – нашы сябры”.







