1 красавіка ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” папоўнілася картатэка юбіляраў. На гэты раз цёплыя віншаванні прымала Ірына Іванаўна Лісоўская, якой споўнілася 70 гадоў. Хто яна? Актыўная чытачка нашай бібліятэкі, удзельніца ўсіх масавых мерапрыемстваў, сапраўдная зорачка фальклорнага калектыву “Скарбніца”, паважаная жыхарка аграгарадка Кальчуны. Свята атрымалася шчырым: гучалі цёплыя словы, падарункі, задушэўныя пажаданні, песні. Яны зрабілі гэты дзень яшчэ больш яркім!






