30 сакавіка Ашмянская раённая бібліятэка сабрала вучняў 3 “Б” класа сярэдняй школы №2 г.Ашмяны на літаратурную віктарыну “У свеце казак”. Юныя чытачы адказвалі на пытанні, успаміналі сваіх любімых казачных герояў і дэманстравалі свае глыбокія веды. Сустрэча прайшла ў цёплай і чароўнай атмасферы, падарыўшы кожнаму ўдзельніку новыя ўражанні, радаснае хваляванне і, вядома ж, выдатны настрой!







