28 сакавіка філіял “Сельская бібліятэка аг.Кальчуны” далучылася да Міжнароднай экалагічнай акцыі “Гадзіна Зямлі”. У ходзе мерапрыемства была арганізавана выстава літаратуры «Берегите землю – наш общий дом» і праведзена тэматычная гутарка “Стань удзельнікам, а не назіральнікам”, дзе заклікалі ўсіх у гэты дзень з 20:30 да 21:30 адмовіцца ад выкарыстання электраэнергіі, тым самым звярнуўшы ўвагу на неабходнасць эканоміі рэсурсаў і іншыя важныя экалагічныя праблемы. Дзецям і дарослым былі ўручаны памяткі і буклеты, якія напаміналі пра важнасць удзелу кожнага ў гэтай акцыі – для нашай краіны і для ўсёй планеты.







