25 сакавіка квэст-пакой “Беларуская скарбонка” Ашмянскай раённай бібліятэкі наведалі выхаванцы школьнага лагера “Роднымі сцежкамі” Цудзенішскай СШ. Дзеці сталі ўдзельнікамі квэст-гульні, праведзенай на прасторы лакацый: “Наша спадчына”, “Міфалогія роднага краю”, “Таямніцы сярднявечча”. Прайшоўшы ўсе этапы квэста хлопчыкі і дзяўчынкі адшукалі скарб “Пасланне продкаў”.











