25 сакавіка ў філіяле “Сельская бібліятэка аг.Навасёлкі” адбылося адкрыццё Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі пад назвай “Таямніцы кніжнай галактыкі”. Мерапрыемства пачалося з гісторыі гэтага цудоўнага свята. Затым чытачы адправіліся ў захапляльнае падарожжа па чароўнай краіне казак. Іх чакалі разнастайныя конкурсы, гульні і віктарыны: “Угадай-ка”, “Хто сказаў?..”, “Казачны куфар” і іншыя. Бібліятэкар падрыхтавала выставу дзіцячай літаратуры «Хоровод веселых книжек для девчонок и мальчишек».







