25 сакавіка бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг.Станцыя Ашмяны” наведала Дакурнішскі дзіцячы сад з займальным экалагічным часам “Чыстая вада – здаровыя людзі”. Дзеці пазнаёміліся з неабсяжным светам акіянаў, разам адгадвалі загадкі пра ваду і яе цудоўныя якасці, гулялі ў вясёлую віктарыну. А галоўнае – абмеркавалі, як кожны з нас ужо сёння можа берагчы гэты каштоўны рэсурс. Дзеці з захапленнем разглядалі кнігі, дзяліліся сваімі звычкамі, звязанымі з выкарыстаннем вады. Бібліятэкар нагадала пра неабходнасць беражлівых адносін да прыроды!







