Не шути, мой друг, с огнём!

13 скавіка ў рамках Рэспубліканскай акцыі “За бяспеку разам”, у філіяле “Сельская бібліятэка аг.Кольчуны” праведзена інфармацыйна-прафілактычная  праграма «Не шути, мой друг, с огнём!». На сустрэчы прысутнічала інспектар МНС Петражок Валерыя Аляксандраўна. Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з літаратурай на выставе, а затым паслухалі важныя парады ад супрацоўніка МНС аб правілах пажарнай бяспекі. Былі праведзены карысныя “Гульні-правяралкі” па бяспецы і віктарына “Як пасябраваць з электрычнасцю?”. У канцы сустрэчы ўсім былі ўручаны памяткі, прагледжаны навучальны мультфільм “Азбука бяспекі”.