6 сакавіка ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання ў аграгарадку Жупраны прайшоў духоўна-асветніцкі ўрок “Ніці залатыя духоўных ісцін”, арганізаваны бібліятэкарам філіяла “Сельская бібліятэка аг.Жупраны”. Прысутныя мелі магчымасць пагутарыць на важныя тэмы, што хвалююць людзей сталага ўзросту: пра традыцыі веры, праваслаўныя і каталіцкія святы, пост і глыбіню духоўных каранёў. Сустрэча прайшла ў цёплай і душэўнай атмасферы, напаўняючы сэрцы мудрасцю і спакоем.







