Талент народны – народу прысвечаны

5 сакавіка бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг.Мураваная Ашмянка” запрасіла чытачоў на літаратурны партрэт “Талент народны – народу прысвечаны”, падрыхтаваны з нагоды 130-годдзя з дня нараджэння  беларускага пісьменніка, драматурга, вучонага Кандрата Крапівы.  У межах мерапрыемства для наведвальнікаў была арганізавана кніжная выстава “Нястомны працаўнік”, дзе былі прадстаўлены розныя выданні твораў Кандрата Крапівы. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з ключавымі момантамі жыцця і творчасці славутага аўтара. Дэманстраваўся кароткаметражны дакументальны фільм, які дазволіў яшчэ бліжэй дакрануцца да асобы гэтага выдатнага чалавека.