23 лютага ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” адбылася пазл-віктарына “Армейскія будні”, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны. Падчас мерапрыемства юныя ўдзельнікі не толькі складалі з пазлаў карцінкі, якія распавядаюць пра ваенную службу, але і слоўна апісвалі іх, а таксама знаёміліся з творамі пра салдацкае жыццё. Асаблівую цікавасць выклікала кніжная выстава «Прочитай книгу про солдата». Пасля выканання ўсіх заданняў кожны атрымаў памятны прыз з цёплымі пажаданнямі.







