23 лютага Ашмянская раённая бібліятэка сабрала вучняў 4 “Б” класа гімназіі №1 г.Ашмяны на конкурсна-гульнявую праграму “Армейскі калейдаскоп”, прысвечаную Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Беларусі. Акрамя займальных гульняў і конкурсаў, якія дазволілі пагрузіцца ў ваенную атмасферу, для дзяцей была арганізавана кніжная выстава «С Днем защитника Отечества!». На выставе размясціліся выданні, прысвечаныя гісторыі ўзброеных сіл, подзвігам герояў Вялікай Айчыннай вайны, танкам і авіяцыі, а таксама цікавыя энцыклапедыі для хлопчыкаў. Гэтае спалучэнне гульняў і кніжнай экспазіцыі зрабіла мерапрыемства не толькі забаўляльным, але і пазнавальным, дазволіўшы юным наведвальнікам даведацца больш пра гераічнае мінулае сваёй Айчыны.







