22 лютага Ашмянская раённая бібліятэка прыняла ўдзел у народным гулянні “Масленіца”. Інтэрактыўная пляцоўка “Бібліятэчнае сонца Масленіцы” прываблівала дарослых і дзяцей, усіх, хто любіць традыцыі і жадае правесці час з задавальненнем. Госці ласаваліся блінамі, гарбатай, прыгатаванымі бібліятэчнымі работнікамі, маглі азнаёміцца з рэцэптамі прыгатавання масленічных бліноў. Даведацца пра сэнс кожнага дня тыдня Масленіцы можна было з матэрыялаў, прадстаўленых на кніжнай выставе “Масленіца да нас ідзе”. Тут былі сабраны і іншыя выданні, прысвечаныя гісторыі, традыцыям і абрадам святкавання Масленіцы. Была арганізавана бяспройгрышная латарэя. Кожны білет гарантаваў прыемны сюрпрыз: ад маляўнічых магніцікаў і бірулькаў з масленічнай сімволікай да цудоўных акварэльных фарбаў і алоўкаў.







