Бібліятэчнае сонца Масленіцы

22 лютага Ашмянская раённая бібліятэка прыняла ўдзел у народным гулянні  “Масленіца”. Інтэрактыўная пляцоўка “Бібліятэчнае сонца Масленіцы” прываблівала дарослых і дзяцей,  усіх, хто любіць традыцыі і жадае правесці час з задавальненнем. Госці ласаваліся блінамі, гарбатай, прыгатаванымі бібліятэчнымі работнікамі,  маглі азнаёміцца з рэцэптамі прыгатавання масленічных бліноў.  Даведацца пра сэнс кожнага дня  тыдня Масленіцы можна было  з матэрыялаў, прадстаўленых на  кніжнай выставе “Масленіца да нас ідзе”. Тут былі сабраны і іншыя выданні, прысвечаныя  гісторыі, традыцыям і абрадам святкавання Масленіцы. Была арганізавана бяспройгрышная латарэя. Кожны білет гарантаваў прыемны сюрпрыз: ад маляўнічых магніцікаў і бірулькаў з масленічнай сімволікай да цудоўных акварэльных фарбаў і алоўкаў.