Святая справа – Радзіме служыць

22 лютага, напярэдадні Дня абаронцы Айчыны, філіял “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” сабраў сваіх наведвальнікаў на патрыятычна- пазнавальную праграму “Святая справа – Радзіме служыць”. У рамках мерапрыемства быў падрыхтаваны агляд тэматычнай літаратуры, які пазнаёміў прысутных з гераічным шляхам айчыннай арміі і сучаснымі задачамі абароны Айчыны. Бібліятэкар правяла інфармацыйную гутарку, падчас якой дзеці актыўна ўдзельнічалі ў дыскусіях, дзяліліся сваімі думкамі пра падрыхтоўку да службы ў войску. Былі праведзены конкурсы і віктарыны, якія дапамаглі замацаваць веды і стварыць адпаведны настрой. Гучалі армейскія песні, а кінафільм “Салдацкія будні” дазволіў паглядзець на жыццё вайскоўцаў зблізку. Бібліятэкар надала шмат увагі віншаванням з нагоды свята, падкрэсліваючы важнасць абароны Радзімы.