Адзіны дзень інфармавання

19 лютага Ашмянская раённая бібліятэка стала пляцоўкай для правядзення Адзінага дня інфармавання. Сустрэча працоўнага калектыву бібліятэкі і яе чытачоў з прадстаўнікамі інфармацыйна-прапагандысцкай групы была прысвечана актуальным пытанням жыцця грамадства: “Абарончая моц беларускай арміі і патрыятызм у сучасных умовах”,  “Аб процідзеянні карупцыі”, “Неасцярожнае курэнне. АПІ”.