20 лютага, для вучняў Жупранскай сярэдня школы бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг.Жупраны” правяла інтэрактыўную гульню-падарожжа “Родная мова, як ты прыгожа!”. Падчас гульні хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем адгадвалі беларускія загадкі, раскрывалі глыбокі сэнс прыслоўяў і фразеалагізмаў, праяўляючы кемлівасць і эрудыцыю. Яны з лёгкасцю перакладалі словы з іншых моў на родную беларускую, тым самым дэманструючы сваё выдатнае веданне. Асабліва цёплай і эмацыйнай стала частка, калі дзеці чыталі ўголас свае любімыя вершы на беларускай мове, напаўняючы прастору бібліятэкі паэтычнымі словамі.







