Сэрцам роднага слова краніся

19 лютага ў Ашмянскай раённай бібліятэцы прайшоў Дзень бібліяграфіі “Сэрцам роднага слова краніся”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.
Вучні 9 “В” класа СШ №3 г.Ашмяны акунуліся ў свет беларускай мовы і літаратуры. Бібліятэкары прапанавалі школьнікам паўдзельнічаць у вандроўцы па бібліяграфічных лакацыях: “Бібліяграфічны навігатар”, Скарбніца роднага слова”, “Мова ў лічбе”, “Гульнявая майстэрня слова”. У канцы мерапрыемства дзецям прапанавалі напісаць на дошцы свае любімыя словы на беларускай мове.