Дзіўная родная мова

20 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, у філіяле “Сельская бібліятэка аг.Баруны” сабраліся юныя чытачы і настаўнікі Барунскай СШ на літаратурную гадзіну “Дзіўная родная мова”. Мерапрыемства суправаджалася кніжнымі выставамі “Родная мова – духоўная спадчына народа” і “Чытаем па-беларуску”, з дапамогай якіх  наведвальнікі пазнаёміліся са скарбамі беларускага слова. Удзельнікі чыталі вершы беларускіх класікаў, прысвечаныя роднай мове, і актыўна ўдзельнічалі ў моўных гульнях: “Халодныя словы”, “Якое слова лішняе ў радках”, “Адгадай загадкі на антонімы”, “Дапоўніце прыказкі і прымаўкі”. Знаёмства з кнігай “Беларуская мова ад А да Я” і цікавыя факты пра мову зрабілі свята незабыўным, падарыўшы кожнаму адчуванне любові і павагі да нашай роднай мовы.