20 лютага у рамках Тыдня Міжнароднага дня роднай мовы бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг.Кальчуны” запрасіла школьнікаў на ўрок роднай мовы “Гэта мова твая і мая, беларуская”. Дзеці чыталі вершы класікаў беларускай літаратуры: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка, адгадвалі загадкі, агучвалі прыказкі, прымаўкі. Пазнаёміліся з выданнямі кніжнай выставы “Святло роднага слова”. Асаблівую цікавасць выклікала выступленне фальклорнага калектыву “Скарбніца”. Іх песні на роднай мове сталі яшчэ адным сведчаннем багацця і мілагучнасці беларускага слова, якое перадаецца з пакалення ў пакаленне, захоўваючы культурную спадчыну.







