Сэрцам роднага слова краніся

18 лютага ў Ашмянскай раённай бібліятэцы прайшоў Дзень бібліяграфіі “Сэрцам роднага слова краніся”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Школьнікі Гімназіі №1 г.Ашмяны пагрузіліся ў свет беларускай мовы і літаратуры. Мерапрыемства пачалося з цёплых словаў бібліятэкара філіяла “Сельская бібліятэка аг.Кракоўка” Галіны Іванаўны Мужыла, якая натхніла дзяцей, прачытаўшы кранальны верш Максіма Танка “Родная мова”. Далей для школьнікаў была арганізавана захапляючая гульня-вандроўка па бібліяграфічных лакацыях: “Бібліяграфічны навігатар”, “Скарбніца роднага слова”, “Мова ў лічбе”, “Гульнявая майстэрня слова”. Кожны этап прапанаваў дзецям новыя, цікавыя заданні, спрыяючы развіццю іх ведаў і любові да роднай мовы.